Logo Polskiego Radia
Print

У ЗША лічаць, што рэлігійным суполкам у Беларусі складана зарэгістравацца

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.05.2018 16:11
У разьдзеле, прысьвечаным Беларусі, адзначаецца адмысловае становішча Беларускай праваслаўнай царквы.
Спаса-Прэабражэнская царква ў Ракаве/Hanna Zelenko/Wikipedia

Рэлігійныя абшчыны ў Беларусі па-ранейшаму адчуваюць цяжкасьці з рэгістрацыяй, гаворыцца ў дакладзе зьнешнепалітычнага ведамства ЗША аб міжнароднай сытуацыі ў 2017 годзе са свабодай рэлігіі ў сьвеце.

У разьдзеле, прысьвечаным Беларусі, адзначаецца адмысловае становішча Беларускай праваслаўнай царквы. Ёй прадастаўлены правы і прывілеі, якіх няма ў іншых рэлігійных груп, хоць закон прызнае гістарычную важнасьць «традыцыйных» канфэсій – каталіцызму, іудаізму, ісламу і лютэранства.

У дакладзе адзначаецца, што закон забараняе любую дзейнасьць незарэгістраваных рэлігійных груп. Пры гэтым падкрэсьліваецца, што некаторыя рэлігійныя абшчыны, у тым ліку баптысцкай накіраванасьці, маюць цяжкасьці з рэгістрацыяй.

Усе зарэгістраваныя рэлігійныя групы павінны атрымліваць дазволу ўладаў на правядзеньне мерапрыемстваў за межамі сваіх тэрыторый. Закон таксама патрабуе атрымліваць дазвол на ўвоз і распаўсюд рэлігійнай літаратуры.

У дакумэнце адзначаецца, што, паводле зьвестак праваабаронцаў, прадстаўнікі БПЦ і каталіцкай царквы маюць доступ да зьняволеных іх веры, у той час як мусульмане і пратэстанты такой магчымасьці пазбаўленыя.

У дакладзе гаворыцца, што пратэстанты і іншыя рэлігійныя меншасьці па-ранейшаму адчуваюць цяжкасьці з атрыманьнем будынкаў для выкарыстаньня ў якасьці храмаў.

naviny.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт