Logo Polskiego Radia
Print

У 50 раёнах Беларусі забаранілі наведваньне лясоў - пажарная небясьпека

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 02.06.2018 13:02
Абмежаваньні дзейнічаюць у асобных раёнах на тэрыторыі Гомельскай, Брэсцкай, Гарадзенскай і Віцебскай абласьцей.
skeeze/pixabay.com/CC0

У 50 раёнах Беларусі забаранілі наведваньне лясоў: высокая пажарная небясьпека
Паводле прэс-службы Міністэрства лясной гаспадаркі, прычынай такога рашэньня стаў высокі кляс пажарнай небясьпекі. Паводле стану на 2 чэрвеня, абмежаваньні дзейнічаюць у асобных раёнах на тэрыторыі Гомельскай, Брэсцкай, Гарадзенскай і Віцебскай абласьцей.
Цяпер усталявалася гарачае і сухое надвор’е без ападкаў, таму павышаецца рызыка ўзгараньняў і хуткага распаўсюджваньню агню. Забаронена наведваць лес дзеля прагулак і адпачынку на прыродзе, зьбіраць там ягады і грыбы, заяжджаць туды на ўсіх транспартных сродках, апроч службовых. Рухацца можна выключна аўтамабільнымі дарогамі агульнага карыстаньня – іх на час павышанай пажарнай небясьпекі будуць патруляваць спэцыялісты дзяржаўнай лясной аховы.
У Мінлясгасе таксама нагадваюць, што парушэньне забароны наведваньня лясоў пагражае адміністратыўнай адказнасьцю, у тым ліку штрафам да 25 базавых велічыняў. У выпадку, лесу нанясуць шкоду, штраф можа вырасьці да 50 базавых велічыняў.
паводле euroradio.fm/.belta.by/эж


Паводле прэс-службы Міністэрства лясной гаспадаркі, прычынай такога рашэньня стаў высокі кляс пажарнай небясьпекі. Паводле стану на 2 чэрвеня, абмежаваньні дзейнічаюць у асобных раёнах на тэрыторыі Гомельскай, Брэсцкай, Гарадзенскай і Віцебскай абласьцей.

Цяпер усталявалася гарачае і сухое надвор’е без ападкаў, таму павышаецца рызыка ўзгараньняў і хуткага распаўсюджваньню агню. Забаронена наведваць лес дзеля прагулак і адпачынку на прыродзе, зьбіраць там ягады і грыбы, заяжджаць туды на ўсіх транспартных сродках, апроч службовых. Рухацца можна выключна аўтамабільнымі дарогамі агульнага карыстаньня – іх, на час павышанай пажарнай небясьпекі, будуць патруляваць спэцыялісты дзяржаўнай лясной аховы.

У Мінлясгасе таксама нагадваюць, што парушэньне забароны наведваньня лясоў пагражае адміністратыўнай адказнасьцю, у тым ліку штрафам да 25 базавых велічыняў. У выпадку, лесу нанясуць шкоду, штраф можа вырасьці да 50 базавых велічыняў.

паводле euroradio.fm/belta.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт