Logo Polskiego Radia
Print

Гвардзейскі 1146-ы зэнітны ракетны полк пачне баявое дзяжурства ў канцы лета

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.06.2018 09:15
Полк на паўночна-заходнім напрамку выконвае задачы прыкрыцьця паветранай прасторы Беларусі.
pixabay.com/Public Domain CC0


Гвардзейскі 1146-ы зэнітны ракетны полк заступіць на баявое дзяжурства ў канцы лета, паведаміў журналістам міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў. Надоечы полк атрымаў баявы сьцяг. Міністар абароны Андрэй Раўкоў уручыў яго камандзіру палка Дзянісу Зыку.

„Полк чатырохбатарэйнага складу й на паўночна-заходнім напрамку выконвае задачы прыкрыцьця паветранай прасторы Беларусі. Будзе несьці баявое дзяжурства з канца лета. У рамках работы ў агульнай сыстэме ППА краіны будзе ажыцьцяўляць фізычнае прыкрыцьцё ўводзімай у наступным годзе атамнай электрастанцыі”, - сказаў міністар.

Таксама з удзелам намесьніка прэм'ер-міністра Ўладзіміра Сямашкі й міністра абароны Андрэя Раўкова прайшло адкрыцьцё новага ваеннага гарадка. Зь лютага 2016 году было пабудавана 26 тыс. кв.м будынкаў. Вучэбныя клясы абсталяваны сучаснай тэхнікай, макетамі і ўзорамі ўзбраеньня. Поўнасьцю аснашчаны казармы, ёсьць прасторная спартыўная зала.

„Сёньня адкрыты новы гарадок, пабудаваны на новым месцы, з усёй інфраструктурай, з усімі патрэбнымі элемэнтамі. Для асабовага складу гэта знакавая падзея, таму што ў такіх умовах нават, напэўна, некаторыя байцы й дома не жылі”, - адзначыў міністар.

Як паведамлялася, гвардзейскі 1146-ы зэнітны ракетны полк быў адроджаны ў Беларусі ў канцы мінулага году. Ён быў узброены зэнітным ракетным комплексам ППА „Тор-М2”, здольным змагацца з балістычнымі паветранымі цэлямі й крылатымі ракетамі на розных вышынях.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт