Сёньня выйшаў апошні папяровы нумар "Нашай Нівы"
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
06.06.2018 15:45
Выданьне перанесена ў інтэрнэт. А на паперы плянуе выдаваць гістарычную літаратуру.
nn.by
6 чэрвеня выходзіць апошні папяровы нумар выданьня «Наша Ніва». З гэтага нумару «НН» спыняе рэгулярны выхад папяровай газэты і працягне сваё існаваньне толькі ў электроннай форме як партал NN.BY.
«Наша Ніва» паказала ўсім прыклад, як адаптавацца да новай эпохі. У траўні гэтага года NN.BY наведалі 475 тысяч карыстальнікаў, якія прачыталі 7,1 мільёна старонак. А бываюць месяцы значных падзей, і тады лічбы большыя нават удвая. Гэта непараўнальна з аўдыторыяй папяровай газэты. У далейшым друкаваньні яе не засталося практычнага сэнсу», – напісана ў паведамленьні рэдакцыі.
«Нашу Ніву» чытаюць самыя шырокія слаі. Аснову аўдыторыі складаюць чытачы ад 25 да 45 гадоў. Больш за палову інтэрнэт-чытачоў жыве ў Менску.
А на паперы «Наша Ніва» плянуе выдаваць гістарычную літаратуру. Яна рыхтуе новы праект «Наша гісторыя».
nn.by/нг