Беларусь адправіла ва Ўкраіну гуманітарную дапамогу
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
12.06.2018 15:16
Дзяржаўныя структуры Беларусі забясьпечваюць аказаньне гуманітарнай дапамогі Украіне на агульную суму 160,5 тыс. рублёў.
фота: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі
Беларусь адправіла ва Ўкраіну гуманітарную дапамогу
Беларусь адправіла гуманітарную дапамогу ва Ўкраіну, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях. МНС, Мінпрам, Белдзяржхарчпрам, Гарадзенскі й Віцебскі аблвыканкамы забясьпечваюць аказаньне гуманітарнай дапамогі Украіне на агульную суму 160,5 тыс. рублёў.
У машынах гуманітарнай дапамогі Ўкраіне перавозяцца мясныя кансэрвы, рапсавы алей, цукар, дрожджы, грачаная й пшанічная мука, макароны, камплекты вучнёўскай мэблі, шафы для дакумэнтаў і халадзільнікі.
Сродкі на пакрыцьцё кошту адпушчаных матэрыяльных каштоўнасьцяў, а таксама транспартных, камандзіровачных і іншых выдаткаў вылучаныя Мінфінам Беларусі.

тэлеграф/вс