Logo Polskiego Radia
Print

Алеся Ліпая адпусьцілі пасьля допыту

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.06.2018 12:01
Допыт доўжыўся каля дзьвюх з паловай гадзіны.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Алеся Ліпая адпусьцілі пасьля допыту
Допыт доўжыўся каля дзьвюх з паловай гадзіны.
Дырэктар і заснавальнік інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алесь Ліпай адпушчаны пасьля допыту ва ўпраўленьні дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржкантролю па Менску й Менскай вобласьці. Допыт доўжыўся каля дзьвюх з паловай гадзіны.
Як паведамлялася, 14 чэрвеня ў кватэры Ліпая прайшоў вобшук. Паводле наяўнай інфармацыі, ордэр на вобшук падпісаў пракурор гораду ў межах крымінальнай справы. Прадстаўнікі ДФР прыйшлі ў кватэру Ліпая каля 7.00. Ліпай адразу ж зьвязаўся з праваабаронцам Алесем Бяляцкім і да яго прыходу не адчыняў дзьверы. Вобшук пачаўся прыкладна ў 8.00. Пасьля вобшуку Ліпая даставілі ва ўпраўленьне ДФР па Менску й Менскай вобласьці.
Прыкладна ў 17.00 на сайце КДК зьявілася паведамленьне аб тым, што сталічнае ўпраўленьне ДФР 12 чэрвеня распачало ў дачыненьні да Алеся Ліпая крымінальную справу па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса па факце ўхіленьня ад выплаты падаходнага падатку ў асабліва буйным памеры.
„Падставай для распачацьця крымінальнай справы паслужылі атрыманыя з падатковых органаў матэрыялы праверкі А.І.Ліпая па фактах нявыплаты ім падаходнага падатку з даходаў, атрыманых за мяжой”, — гаворыцца ў паведамленьні на сайце КДК.
belapan.by/аз

Дырэктар і заснавальнік інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алесь Ліпай адпушчаны пасьля допыту ва ўпраўленьні дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржкантролю па Менску й Менскай вобласьці. Допыт доўжыўся каля дзьвюх з паловай гадзіны.

Як паведамлялася, 14 чэрвеня ў кватэры Ліпая прайшоў вобшук. Паводле наяўнай інфармацыі, ордэр на вобшук падпісаў пракурор гораду ў межах крымінальнай справы. Прадстаўнікі ДФР прыйшлі ў кватэру Ліпая каля 7.00. Ліпай адразу ж зьвязаўся з праваабаронцам Алесем Бяляцкім і да яго прыходу не адчыняў дзьверы. Вобшук пачаўся прыкладна ў 8.00. Пасьля вобшуку Ліпая даставілі ва ўпраўленьне ДФР па Менску й Менскай вобласьці.

Прыкладна ў 17.00 на сайце КДК зьявілася паведамленьне аб тым, што сталічнае ўпраўленьне ДФР 12 чэрвеня распачало ў дачыненьні да Алеся Ліпая крымінальную справу па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса па факце ўхіленьня ад выплаты падаходнага падатку ў асабліва буйным памеры.

„Падставай для распачацьця крымінальнай справы паслужылі атрыманыя з падатковых органаў матэрыялы праверкі А.І.Ліпая па фактах нявыплаты ім падаходнага падатку з даходаў, атрыманых за мяжой”, - гаворыцца ў паведамленьні на сайце КДК.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт