Logo Polskiego Radia
Print

Дзяржава можа адмовіцца ад рэгуляваньня тарыфаў на паслугі электрасувязі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 01.07.2018 10:09
«У сувязі з разьвіцьцём мабільнай сувязі сфэра электрасувязі агульнага карыстаньня губляе прыкметы натуральнай манаполіі».
pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю паведаміла, што ў сувязі з чаканай карэкціроўкай закону «Аб натуральных манаполіях» дзяржава можа адмовіцца ад рэгуляваньня тарыфаў на паслугі электрасувязі, у тым ліку на карыстаньне стацыянарным тэлефонам.

«У сувязі з разьвіцьцём мабільнай сувязі сфэра электрасувязі агульнага карыстаньня губляе прыкметы натуральнай манаполіі», — сказана ў паведамленьні Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.

У ліку прыкмет натуральнай манаполіі ў міністэрстве назвалі адсутнасьць ўзаемазаменнасьці паслуг для спажыўца, тэхнічныя немагчымасьці аказаць такія паслугі іншым чынам ці іншымі гаспадарчымі суб’ектамі.

Міністэрства мае намер ацаніць і нівэляваць нэгатыўныя наступствы такога кроку. Для гэтага яно хоча з дапамогай анкетаваньня вызначыць магчымасьці ўзаемазаменнасьці паслуг стацыянарнай і сотавай сувязі паміж сабой.

У прыватнасьці, у анкеце прапануецца параўнаць выдаткі на карыстаньне стацыянарнай і мабільнай сувязьзю. З дапамогай адказаў, паводле міністэрства, можна будзе таксама прадказаць рэакцыю насельніцтва на падаражаньне стацыянарнай сувязі і ацаніць гатоўнасьць фізычных асоб да адмовы ад «хатніх» тэлефонаў у прынцыпе.

Радыё "Свабода"/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт