Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі да 2021 году падрыхтуюць канцэпцыю падатковай рэформы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.07.2018 17:34
Цяпер праводзіцца маштабная карэкціроўка Падатковага кодэкса для забесьпячэньня стабільнасьці падатковага заканадаўства.
screen/radyjo.net

У Беларусі да 2021 году падрыхтуюць канцэпцыю падатковай рэформы
У Беларусі да 2021 года плянуецца падрыхтаваць канцэпцыю рэформы падатковага заканадаўства, заявіў міністар па падатках і зборах Сяргей Налівайка падчас онлайн-канфэрэнцыі 5 ліпеня.
Паводле яго слоў, у аснову канцэпцыі лягуць пытаньні рэальнага зьніжэньня падатковай нагрузкі, рэфармаваньня маёмасных падаткаў з улікам плянаванай масавай ацэнкі нерухомай маёмасьці, збліжэньня бухгалтарскага й падатковага ўліку, аптымізацыі падатковых ільгот, удасканаленьня адлічэньняў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
Міністар нагадаў, што цяпер праводзіцца маштабная карэкціроўка Падатковага кодэкса для забесьпячэньня стабільнасьці падатковага заканадаўства, прастаты й зразумеласьці прававых норм і лёгкасьці іх успрыманьня; недапушчэньня прававой недакладнасьці й няўзгодненасьці прававых прадпісаньняў; стымуляваньня эканамічнай дзейнасьці.

У Беларусі да 2021 году плянуецца падрыхтаваць канцэпцыю рэформы падатковага заканадаўства, заявіў міністар па падатках і зборах Сяргей Налівайка падчас онлайн-канфэрэнцыі 5 ліпеня.

Паводле яго слоў, у аснову канцэпцыі лягуць пытаньні рэальнага зьніжэньня падатковай нагрузкі, рэфармаваньня маёмасных падаткаў з улікам плянаванай масавай ацэнкі нерухомай маёмасьці, збліжэньня бухгалтарскага й падатковага ўліку, аптымізацыі падатковых ільгот, удасканаленьня адлічэньняў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Міністар нагадаў, што цяпер праводзіцца маштабная карэкціроўка Падатковага кодэкса для забесьпячэньня стабільнасьці падатковага заканадаўства, прастаты й зразумеласьці прававых норм і лёгкасьці іх успрыманьня; недапушчэньня прававой недакладнасьці й няўзгодненасьці прававых прадпісаньняў; стымуляваньня эканамічнай дзейнасьці.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт