Турысты ў Горадні змогуць выбіць сувэнірную манэту
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
20.07.2018 17:14
Выбраць можна сувэнірныя манэткі з выяваю помнікаў дойлідзтва Горадні й Гарадзеншчыны ды гарадзкой геральдыкі.
Вось такую манэту можна выбіць у Горадні фота: Радыё Рацыя
Для турыстаў паміж Новым і Старым замкамі ў Горадні прапануецца новая забава: магчымасьць уласнаручна выбіць сувэнірную манэту. Выбраць можна сувэнірныя манэткі з выяваю помнікаў дойлідзтва Горадні й Гарадзеншчыны ды гарадзкой геральдыкі. Нядаўна зьявілася магчымасьць выбіць рэплікі манэт, якія мелі абарачэньне ў Вялікім княстве Літоўскім: дуката й талера.
Паводле ўладальніка «манэтнага двара», рамесьніка Паўла, гэтая манэта адбіваецца на месцы, на прэсе. Ён кажа, што турысты заўсёды з задавальненьнем робяць такія манэты.
Майстар Павел увесь час пашырае асартымэнт сувэнірных манэт.
паводле радыё рацыя/вс