Logo Polskiego Radia
Print

Натальлі Радзінай пагражаюць па электроннай пошце

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 26.07.2018 19:19
Міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» выказала занепакоенасьць пагрозамі жыцьцю журналісткі Натальлі Радзінай.
Натальля Радзіна, галоўны рэдактар сайта Charter97.orgНатальля Радзіна, галоўны рэдактар сайта Charter97.orgФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net

Міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» выказала занепакоенасьць пагрозамі жыцьцю журналісткі Натальлі Радзінай, якая жыве ў Варшаве. У заяве ад 26 ліпеня «Рэпартэры бязь межаў» заклікалі польскія ўлады «прыняць усе неабходныя меры, каб абараніць журналістку».

Радзіна зьяўляецца рэдактарам сайта Charter97.org.

22 ліпеня яна апублікавала электронны ліст, у якім былі зьмешчаны пагрозы і абразы. Радзіна ўпэўнена, што пісьмо прыйшло зь Беларусі.

Svaboda.org/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт