Logo Polskiego Radia
Print

Пасол Польшчы сустрэўся з віцэ-сьпікерам Палаты прадстаўнікоў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.07.2018 16:11
Польшча настроена на выбудоўваньне палітыкі добрасуседзтва з Беларусьсю.
фота: Польская амбасада ў Менску

Польшча настроена на выбудоўваньне палітыкі добрасуседзтва з Беларусьсю. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў па выніках сустрэчы віцэ-сьпікера Баляслава Пірштука з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім.
На сустрэчы абмяркоўваліся пытаньні беларуска-польскага ўзаемадзеяньня па парлямэнцкай лініі, разьвіцьця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Баляслаў Пірштук распавёў пра высілкі Беларусі па разьвіцьці турыстычнага патэнцыялу і прынятым рашэньні аб павелічэньні тэрміну бязьвізавага знаходжаньня іншаземцаў да 30 сутак.
«Артур Міхальскі ў сваю чаргу акцэнтаваў увагу на важнасьці выбудоўваньня палітыкі добрасуседзтва і выключэньня элемэнта недаверу з адносін паміж дзьвюма краінамі. Ён адзначыў значнасьць рашэньня беларускага боку па пашырэньні бязьвізавага рэжыму для разьвіцьця кантактаў паміж людзьмі», – праінфармавалі ў прэс-службе.
Бакі абмеркавалі таксама пэрспэктывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з улікам вялікага патэнцыялу для росту тавараабароту паміж Беларусьсю і Польшчай. Закраналіся наступныя крокі для пашырэньня міжпарляменцкага ўзаемадзеяньня, у тым ліку на міжнародных пляцоўках, на ўзроўні рабочых груп па супрацоўніцтве, сфармаваных у парлямэнтах дзьвюх краін.
Чытаць цалкам: http://www.belta.by/politics/view/polsha-nastroena-na-vystraivanie-politiki-dobrososedstva-s-belarusjju-311984-2018/

Польшча настроена на выбудоўваньне палітыкі добрасуседзтва з Беларусьсю. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў па выніках сустрэчы віцэ-сьпікера Баляслава Пірштука з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытаньні беларуска-польскага ўзаемадзеяньня па парлямэнцкай лініі, разьвіцьця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Баляслаў Пірштук распавёў пра высілкі Беларусі па разьвіцьці турыстычнага патэнцыялу і прынятым рашэньні аб павелічэньні тэрміну бязьвізавага знаходжаньня іншаземцаў да 30 сутак.

«Артур Міхальскі ў сваю чаргу акцэнтаваў увагу на важнасьці выбудоўваньня палітыкі добрасуседзтва і выключэньня элемэнта недаверу з адносін паміж дзьвюма краінамі. Ён адзначыў значнасьць рашэньня беларускага боку па пашырэньні бязьвізавага рэжыму для разьвіцьця кантактаў паміж людзьмі», – праінфармавалі ў прэс-службе.

Бакі абмеркавалі таксама пэрспэктывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з улікам вялікага патэнцыялу для росту тавараабароту паміж Беларусьсю і Польшчай. Закраналіся наступныя крокі для пашырэньня міжпарляменцкага ўзаемадзеяньня, у тым ліку на міжнародных пляцоўках, на ўзроўні рабочых груп па супрацоўніцтве, сфармаваных у парлямэнтах дзьвюх краін.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт