Дэпутат пра рэстаран ля Курапат: «Трэба шукаць кансэнсус»
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
01.08.2018 18:30
Старшыня камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў пракамэнтаваў сытуацыю ля Курапат.
Валерый Варанецкі Фота: House.gov.by
Старшыня камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Валерый Варанецкі заявіў, што Курапаты — «гэта месца для беларусаў», якое «мае значнае сакральнае значэньне». Камэнтуючы канфлікт з рэстаранам «Поедем, поедим», пабудаваным каля Курапат, дэпутат сказаў: «Варта было прадбачыць, што будзе тая рэакцыя, якую мы сёньня назіраем. Адпаведна, памылкі былі зроблены на тым этапе. А сёньня трэба знаходзіць шляхі вырашэньня ― нельга ператвараць сытуацыю ў нейкае супрацьстаяньне. Трэба размаўляць і выходзіць на нейкі кансэнсус, на паразуменьне. Можа, на тым месцы будзе нейкі музэйны комплекс. Гэта хай зацікаўленыя бакі вырашаюць: ёсьць Менгарвыканкам, ёсьць уласнікі”.
Па словах дэпутата, улада не павінна дыстанцыравацца ад пытаньня супрацьстаяньня ў Курапатах, а далучыцца да вырашэньня праблемы рашуча, каб нарэшце было знойдзена рашэньне, якое задаволіць усіх.
Euroradio.fm/вк