У Адэсе праз пагрозы адмянілі выступ Сьвятланы Алексіевіч
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
09.08.2018 09:49
У сераду, 8 жніўня, у Адэсе адмянілі выступленьне Сьвятланы Алексіевіч у сувязі пагрозамі ў яе адрас.
Сьвятлана Алексіевічradyjo.net
«Я даведалася, што паступаюць пагрозы арганізатарам нашай сустрэчы і мне асабіста, абвінавачваючы мяне ў надуманых крыўдах у бок украінцаў. Гэтага ніяк ня можа быць, таму што мая маці ўкраінка, і нарадзілася я ва Ўкраіне, і заўсёды я адчувала ў сабе ўкраінскую кроў. Але дзеля нашай агульнай бясьпекі сёньняшняй сустрэчы ня будзе. Мы яе адменім», – сказала Алексіевіч.
Арганізатары сустрэчы Зялёны Тэатар растлумачылі, што за чатыры гадзіны да выступленьня Сьвятлана Алексіевіч была занесеная ў базу дадзеных цэнтра "Міратворац" за «прапаганду, накіраваную на распальваньне міжнацыянальнай варожасьці, і маніпуляваньне грамадзка значнай інфармацыяй» падчас выступу ў Брукліне ў 2016 годзе. Прыкладна ў 18:30 яе ўжо выдалілі са сьпісу "Міратворца".
"Міратворац" складае сьпіс асоб, якіх дзейнасьць лічыць ворагам Украіны.
«Нобелеўскі ляўрэат дала зразумець, што выступ у такой атмасфэры будзе для яе некамфортным. Для каманды Зялёнага Тэатра таксама непрымальна рызыкаваць. Дыялёгі са Сьвятланай Алексіевіч адмяняюцца, мы прыносім выбачэньні за нязручнасці», – дадалі арганізатары.
nn.by/яс