Logo Polskiego Radia
Print

Ля рэстарана «Паедзем паядзім» адбылася бойка

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 02.09.2018 13:15
Міліцыя затрымала трох хлопцаў, якія пікетавалі рэстаран «Паедзем паядзім».
Удзельнікі пікета ля рэстарана «Паедзем паядзім»Удзельнікі пікета ля рэстарана «Паедзем паядзім»Фота: facebook.com/profile.php?id=100009182971785

Ля рэстарана «Паедзем паядзім» каля Курапат увечары 1 верасьня адбылася бойка. У выніку былі затрыманы трое: члены “Маладога фронту” Дзяніс Урбановіч і Піліп Шаўроў, а таксама каардынатар арганізацыі «Эўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі. Як паведамляе сустаршыня БХД Павел Севярынец, сутычка адбылася паміж наведвальнікам рэстарана і хлопцамі, якія пікетуюць установу грамадзкага харчаваньня.

Затрыманых даставілі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі.

Nn.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт