Блогера прымушаюць прайсьці псыхіятрычную экспэртызу
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
03.09.2018 13:30
Блогера Сяргея Пятрухіна абвінавачваюць у паклёпе і абразе.
Сяргей ПятрухінФота: Svaboda.org
Каля 8:45 3 верасьня на аўтобусным прыпынку ў Берасьці быў затрыманы відэаблогер Сяргей Пятрухін. Да яго падышлі нейкія людзі, зачыталі пастанову.
Пятрухіна адвезьлі ў абласное ўпраўленьне камітэта судовых экспэртыз, дзе ён мусіць прайсьці спэцтэсты.
Пасьля вобыску і допыту 30 жніўня супрацоўнікі міліцыі Ленінскага РАУС Берасьця паведамілі Пятрухіну, што яму неабходна прайсьці псыхіятрычную экспэртызу ў межах заведзеных на яго крымінальных спраў.
Блогера вінавацяць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: частцы 2 артыкула 188 (паклёп) і частцы 2 арт. 189 (абраза).
Svaboda.org/вк