Logo Polskiego Radia
Print

«Хрусталь» Дар'і Жук увайшоў у лідары касавага збору

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 03.09.2018 15:30
Звыш 4 тысяч мянчан паглядзелі ў кінатэатрах фільм беларуска-амэрыканскага рэжысэра.
Дар'я ЖукДар'я ЖукФота: facebook.com/darya1

Фільм "Хрусталь" беларуска-амэрыканскага рэжысэра Дар'і Жук увайшоў у тройку лідараў касавага збору ў менскім кінавідэапракаце, паведамілі на прадпрыемстве "Кінавідэапракат Менгарвыканкама".

Прэм'ера карціны ў сталічных кінатэатрах адбылася 29 жніўня, убачыць яе можна будзе да 12 верасьня.

Сэансы ўжо наведалі амаль 4,2 тыс. чалавек, больш за ўсё — у кінатэатрах "Беларусь" і "Мір".

"Звыш 4 тыс. гледачоў менш як за тыдзень — вельмі добры вынік. Драма "Хрусталь" уступіла толькі стужкам "Гогаль. Страшэнная помста" і "Альфа". Пры неабходнасці, калі захаваецца цікавасць, паказы прадоўжым", — адзначылі ў "Кінавідэапракаце".

Сусьветная прэм'ера фільма адбылася ў чэрвені 2018 года на міжнародным кінафэстывалі ў Карлавых Варах, дзе карціна адкрыла конкурсную сэкцыю "На Ўсход ад Захаду".

На гэты момант фільм Дар'і Жук запрошаны больш як на 20 кінафэстываляў па ўсім сьвеце.

Фільм "Хрусталь" Беларусь будзе вылучаць на саісканьне прэміі "Оскар".

Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт