Logo Polskiego Radia
Print

У Менску вайскоўцы з краін АБСЭ вучаць расейскую мову

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 03.09.2018 16:30
Прадстаўнікі 13 дзяржаў інспэктуюць Узброеныя Сілы Беларусі.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

Прадстаўнікі 13 дзяржаў праводзяць інспэкцыю дзьвюх воінскіх часьцей Узброеных Сіл Беларусі ў рамках курсу па выкананьні міжнародных дагавораў у галіне кантролю над узбраеньнямі, які праходзіць у краіне з 27 жніўня да 7 верасьня.

Курс праводзіцца на базе дэпартамэнта міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Беларусі. У ім бяруць удзел 18 прадстаўнікоў вэрыфікацыйных цэнтраў дзяржаў–удзельніц АБСЭ зь Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Даніі, Італіі, Літвы, Польшчы, Сэрбіі, ЗША, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швайцарыі і Эстоніі.

"Мэтай правядзеньня курса зьяўляецца вывучэньне палажэньняў міжнародных дагавораў у галіне кантролю над узбраеньнямі і паглыбленьне ведаў спэцыяльнай дагаворнай тэрміналёгіі на расейскай мове, а таксама абмен вопытам работы прадстаўнікоў замежных вэрыфікацыйнай цэнтраў па пытаньнях выкананьня Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Эўропе і Венскага дакумэнта 2011 года аб мерах умацаваньня даверу і бясьпекі", — адзначылі ў ваенным ведамстве.

У якасьці выкладчыкаў курса выступаюць вопытныя супрацоўнікі ўпраўленьня вэрыфікацыі дэпартамэнта міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Беларусі, а таксама прадстаўнікі верыфікацыйных цэнтраў Вугоршчыны, Нямеччыны, Казахстана, Украіны і Цэнтра па прадухіленьні канфліктаў АБСЭ.

Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт