Беларусь прэтэндуе на званьне лепшай краіны для агратурызму 
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        07.09.2018 17:25
                    
                    У 2016 годзе Беларусь ужо была пераможцам конкурсу National Geographic у гэтай намінацыі.
                
                         Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto: lucianomarelli/pixabay.com/CC0 Public Domain

                          Беларусь прэтэндуе на званьне лепшай краіны для агратурызму ў конкурсе часопіса National Geographic Traveler.
Наведвальнікі сайта часопіса галасуюць за лепшыя турыстычныя напрамкі сярод самых папулярных відаў адпачынку - National Geographic Traveler Awards 2018. Беларусь удзельнічае ў намінацыі „Агратурызм”, дзе пакуль займае першае месца з 39 працэнтамі галасоў. На званьне лепшай краіны для агратурызму прэтэндуюць таксама Бразылія, Італія, Кітай і ЗША, наведвальнікі сайта могуць дабавіць свой варыянт адказу.
Беларусь ужо станавілася пераможцам у намінацыі „Агратурызм” у 2016 годзе.
Анлайн-галасаваньне праходзіць па 5 кастрычніка 2018 году ўключна ў 25 асноўных намінацыях. Турысты выбіраюць лепшыя напрамкі, у тым ліку для пляжнага, сямейнага, экскурсійнага, гарналыжнага, прыгодніцкага й аздараўленчага адпачынку.
belta.by/аз