Logo Polskiego Radia
Print

Шушкевіч сыходзіць з пасады старшыні БСДГ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.09.2018 14:07
83-гадовы Станіслаў Шушкевіч ачольваў партыю з 1998 году.
Станіслаў Шушкевіч (трэці зьлева) у Варшаве, 26 верасьня 2011Станіслаў Шушкевіч (трэці зьлева) у Варшаве, 26 верасьня 2011By Bladyniec - Уласны твор, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=16735011

Шушкевіч сыходзіць з пасады старшыні БСДП „Грамада”
83-гадовы Станіслаў Шушкевіч ачольваў партыю з 1998 году.
Станіслаў Шушкевіч сыходзіць з пасады старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі „Грамада”, інфармуе tut.by.
Палітыку 83 гады. Партыю ён ачольваў з 1998-га. Але цяпер з-за праблем са здароўем у бліжэйшыя выходныя не трапіць на ВІІ зьезд, які мусіць выбраць новага кіраўніка. Ім можа стаць Сяргей Чэрачэнь, былы сябра праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі, які стаў намесьнікам Шушкевіча ў ліпені сёлета. Станіслаў Шушкевіч балятавацца ня будзе.
„Шчыра кажучы, мне ўжо даўно не з рукі займацца партыйнай працай — мне 83 гады ўсё-такі, дастала”, - кажа палітык, які ў 1991-1994 гадах быў першым кіраўніком незалежнай Беларусі.
tut.by/euroradio.fm/аз

Станіслаў Шушкевіч сыходзіць з пасады старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады.

Палітыку 83 гады. Партыю ён ачольваў з 1998 году. Але цяпер з-за праблем са здароўем у бліжэйшыя выходныя ня трапіць на VІІ зьезд, які мусіць выбраць новага кіраўніка. Ім можа стаць Сяргей Чэрачэнь, былы сябра праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі, які стаў намесьнікам Шушкевіча ў ліпені сёлета. Станіслаў Шушкевіч балятавацца ня будзе.

„Шчыра кажучы, мне ўжо даўно не з рукі займацца партыйнай працай — мне 83 гады ўсё-такі, дастала”, - кажа палітык, які ў 1991-1994 гадах быў першым кіраўніком незалежнай Беларусі.

tut.by/euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт