Logo Polskiego Radia
Print

МВФ прапанаваў Беларусі хуткія рэформы, прэзыдэнт не згадзіўся

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.09.2018 13:36
На думку прэзыдэнта Беларусі, гэта быў бы надта вялікі шок для грамадзтва.
pixabay.com

Беларусь адмаўляецца ад праграмы рэформаў, падрыхтаваных сумесна з Міжнародным валютным фондам. Менскія ўлады не жадаюць рэалізаваць надта жорсткія эканамічныя рэформы, якія могуць стаць шокавай тэрапіяй.

Міністар фінансаў Максім Ермаловіч у інтэрвію сталічнаму тэлебачаньню СТВ распавёў, што Менск сумесна з экспэртамі МВФ падрыхтаваў праграму структурных рэформаў. У прынцыпе абодва бакі былі згодныя наконт неабходнасьці ўвядзеньня зьменаў, але беларускі бок ня мог згадзіцца на такі хуткі тэмп рэформаў, які прапанаваў МВФ. На думку прэзыдэнта Беларусі, гэта быў бы надта вялікі шок для грамадзтва, таму ён не згадзіўся з прапановай фонду. Беларусь адмовілася ад рэалізацыі праграмы рэформаў сумесна з Міжнародным валютным фондам.

Міністар Ермаловіч адзначыў, што беларускія ўлады працуюць над атрыманьнем фінансаваньня з Эўрапейскага банку адбудовы і разьвіцьця, Эўрапейскага інвэстбанку і Азіяцкага банку інфраструктурных інвэстыцый.

ІАР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт