У Менску затрымалі актывістку Ніну Багінскую
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
10.09.2018 13:53
Жанчына стаяла ля мэтро з плякатам пра дэкамунізацыю Беларусі.
Фота:pixabay.com/Public Domain
Каля выхаду са станцыі мэтро «Кастрычніцкая» 10 верасьня пасьля поўдня затрымалі апазыцыйную актывістку Ніну Багінскую.
Жанчына стаяла ля мэтро з плякатам пра дэкамунізацыю Беларусі. Неўзабаве побач зь ёй зьявіліся два амапаўцы, адзін зь якіх некуды патэлефанаваў. Празь некалькі хвілінаў да іх пад’ехаў сіні мікрааўтобус, куды і правялі пікетоўцу.
Ніна Багінская вядомая сваімі адзіночнымі пікетамі ля дзяржаўных установаў і ў цэнтры Менску. Жанчыну неаднаразова затрымлівалі і штрафавалі.
www.svaboda.org/нг