ТБМ адзначыла заслугі Вячаслава Сухарэбскага
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.09.2018 16:11
Мікалай Падгайскі: Вячаслаў Сухарэбскі, гэта вялікі змагар за беларускасьць.
Таварыства беларускай мовы.By праваўладальнік таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны - Афіцыйны сайт, Добрасумленнае выкарыстанне, https://be.wikipedia.org/w/index.php?curid=23846
ТБМ адзначыла заслугі Вячаслава Сухарэбскага
Мікалай Падгайскі: Вячаслаў Сухарэбскі, гэта вялікі змагар за беларускасьць.
84-х гадовы сябра баранавіцкай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Вячаслаў Сухарэбскі ўганараваны Граматай Рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы.
Старшыня Таварыства Алена Анісім адзначыла актыўную пазыцыю Сухарэбскага ў захаваньні беларускай мовы, гісторыі й культуры. Уручыў Грамату старшыня Баранавіцкай Рады Таварыства беларускай мовы Мікалай Падгайскі дома ў Сухарэбскага, куды прыехаў з групай сяброў ТБМ.
Паводле Падгайскага, Вячаслаў Сухарэбскі, гэта вялікі змагар за беларускасьць.
„Хто сёньня пасьмеліцца трымаць бел-чырвона-белы сьцяг над домам? А ён трымае”, - дадаў старшыня Баранавіцкай Рады Таварыства беларускай мовы Мікалай Падгайскі.
Вячаслаў Іванавіч пачаставаў гасьцей сваім смачным вінаградам і мёдам, цудоўнай медавухай і гарбатай. На разьвітаньне падарыў сваю кнігу „На прасторы й волі” з аўтографам.
racyja.com/аз