Logo Polskiego Radia
Print

Палітвязень Жамчужны адбыў 100 сутак штрафнога ізалятару

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.09.2018 11:49
Міхаіл Жамчужны практычна не пакідае сьцены штрафнога ізалятара папраўчай калёніі №9 у Горках.
фота: ПЦ Вясна

Палітвязень Жамчужны адбыў 100 сутак штрафнога ізалятару
Палітвязень Міхаіл Жамчужны практычна не пакідае сьцены штрафнога ізалятара папраўчай калёніі №9 у Горках.
Як стала вядома праваабаронцам, да ранейшых спагнаньняў у выглядзе зьмяшчэньня палітвязьня ў ШІЗА дадаліся новыя: па 10 сутак яму вынесьлі 30 жніўня і 10 верасьня. Такім чынам, за апошнія тры месяцы Жамчужны 50 сутак адбыў у штрафным ізалятары. А калі лічыць агулам, дык практычна атрымліваецца 100 сутак ізалятару.
На такія змушаныя меры палітвязень вырашыў пайсьці, каб пасьля адбыцьця 100 сутак ШІЗА кіраўніцтва калёніі адправіла яго ў памяшканьне камэрнага тыпу (ПКТ). Толькі там ён змог бы пазьбегнуць прадузятага стаўленьня і розных правакацый, якія ладзіліся ў дачыненьні да яго з боку адміністрацыі і спэцкантынгента.
Між тым, доўгае знаходжаньне Жамчужнага ў неспрыяльных умовах штрафнога ізалятара занепакоіла турэмных мэдыкаў. На апошнім мэдычным аглядзе лекары вельмі старанна дасьледавалі стан ягонага здароўя: вымяралі ціск, тэмпэратуру, вагу, зрабілі кардыяграму, хаця скаргаў на здароўе Жамчужны не выказваў.
Знаходжаньне ў ШІЗА паслужыла прычынай таго, што сябры і знаёмыя не атрымліваюць ад яго лістоў, бо ў ізалятар не перадаюць ніякай карэспандэнцыі. Магчыма, лісты і паштоўкі яму аддадуць, калі ён выйдзе з ШІЗА.
Міхаіл Жамчужны працягвае абскарджваць раней накладзеныя на яго спагнаньні ва ўпраўленьні Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў па Магілёўскай вобласьці, а ў выпадку іх незадавальненьня плянуе зьвяртацца ў суд.
Нагадаем, праблемы ў Міхаіла Жамчужнага пачаліся пасьля яго пераводу ў Горацкую калёнію, дзе з патураньня адміністрацыі для яго былі створаныя невыносныя ў сілу сваёй жорсткасьці і зьневажальнага характару ўмовы для адбыцьця пакараньня, арганізавана кампанія яго траўлі, зьвязаная з усталяваньнем у асяродзьдзі зьняволеных нефармальных адносін.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт