Моладзь БНФ запрашае на размову пра правы чалавека
Гэтай імпрэзай „Моладзь БНФ” распачынае цыкл маладзёвых дыскусій на актуальныя тэмы.
„Моладзь БНФ” запрашае ахвочых на дыскусію „Што такое правы чалавека?“, якая адбудзецца 29 верасьня ў Менску на сядзібе БНФ.
Гэтай імпрэзай „Моладзь БНФ” распачынае цыкл маладзёвых дыскусій на актуальныя тэмы, датычныя правоў чалавека. Дыскусіі будуць адбывацца з удзелам дасьведчаных экспэртаў і закрануць найбольш актуальныя пытаньні й самыя вострыя выклікі правам чалавека: сьмяротнае пакараньне й права на жыцьцё, таямніца прыватнага жыцьця, свабода ад катаваньняў, гендэрная роўнасьць, правы меньшасьцяў, суадносіны правоў чалавека з традыцыйнымі культурнымі каштоўнасьцямі ды палітычнымі ідэалёгіямі.
Першая дыскусія будзе прысьвечаная ўводзінам у канцэпцыю правоў чалавека.
У якасьці экспэрта падчас дыскусіі выступіць юрыст Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Юрый Чавусаў, які зьяўляецца выпускніком Вышэйшага міжнароднага курса па правах чалавека і ў межах Беларускай правабарончай школы правёў больш за сто сэмінараў па праваабарончай тэматыцы для моладзі.
Першая сустрэча цыклу правабарончых дыскусій „Моладзі БНФ” адбудзецца 29 верасьня ў сядзібе БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3), пачатак а 15:00.
spring96.org/аз