Расейскае Мінабароны на сустрэчу зь Белаконевым адправіла жанчын
У адпаведнасьці з плянам супрацоўніцтва між вайсковымі ведамствамі Беларусі й Расеі ў Менск прыбыла дэлегацыя Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі, паведамляе афіцыйны прэс-служба Мінаабароны Беларусі.
Цікавы факт – узначальвае дэлегацыю жанчына, намесьніца міністра абароны Тацьцяна Шаўцова.
Як паведамляе сайт Мінабароны, абмяркоўваліся фінансавыя й бюджэтныя пытаньні, а таксама асаблівасьці кантролю за гаспадарчай дзейнасьцю ва ўзброеных сілах.
Варта дадаць, што ў беларускім войску служыць каля 4 тысяч жанчын, больш за 600 зь іх – афіцэры.
Пераважна яны служаць дактарамі, псыхолягамі, перакладчыкамі, юрыстамі й сувязнымі.
У Беларусі ніколі не было жанчын – намесьнікаў міністра абароны.
У адпаведнасьці з плянам супрацоўніцтва між вайсковымі ведамствамі Беларусі й Расеі ў Менск прыбыла дэлегацыя Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі, паведамляе прэс-служба Мінаабароны Беларусі.
Цікавы факт – узначальвае дэлегацыю жанчына, намесьніца міністра абароны Тацьцяна Шаўцова. Яна мела сустрэчу з начальнікам Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Беларусі Алегам Белаконевым.
Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, абмяркоўваліся фінансавыя й бюджэтныя пытаньні, а таксама асаблівасьці кантролю за гаспадарчай дзейнасьцю ва ўзброеных сілах.
Варта дадаць, што ў беларускім войску служыць каля 4 тысяч жанчын, больш за 600 зь іх – афіцэры.
Пераважна яны служаць дактарамі, псыхолягамі, перакладчыкамі, юрыстамі й сувязнымі.
У Беларусі ніколі не было жанчын – намесьнікаў міністра абароны.
наша ніва/вс
фота: прэс-служба Мінаабароны Беларусі