Працягваецца перасьлед незалежных журналістаў
Цікава, што пацярпелай па справе праходзіць асоба, у якой журналістка брала інтэрвію
Журналістцы-фрылянсэру зь Берасьця Аліне Літвінчук пагражае штраф да 50-ці базавых велічынь за супрацу зь Беларускім Радыё Рацыя. На яе заведзена адміністрацыйная справа па артыкуле 22.9 частка другая – „незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”. Цікава, што пацярпелай па справе праходзіць асоба, у якой журналістка брала інтэрвію
„Мне патэлефанавалі ў пятніцу й запрасілі прыйсьці ў міліцыю. Ад дачы тлумачэньняў я адмовілася. Я брала інтэрвію ў Святланы Рабцавай, бібліятэкаркі. Яна адна з арганізатарак мерапрыемства, якое праводзілася супольна з польскім консульствам. Як высьветлілася, Святлана выступае не ў якасьці сьведкі, а ў якасьці пацярпелай. Прычым у інтэрвію Радыё Рацыя яна казала, што вельмі рада ўдзельнічаць у беларуска-польскім мерапрыемстве. І хацела б і далей спрыяць наладжваньню стасункаў паміж Беларускай і Польскай дзяржавамі”, – распавяла Аліна Літвінчук.
Журналістцы не далі магчымасьці азнаёміцца з матэрыяламі справы й даведацца, чаму Святлана Рабцава лічыць сябе пацярпелай па гэтай справе. Суд над Алінай Літвінчук пройдзе 18 кастрычніка.
Як нагадвае журналістка, у пэрыяд з 2014 па 2016 год на яе было заведзена 7 падобных пратаколаў. Па пяці зь іх Аліну Літвінчук аштрафавалі агулам больш як на 100 базавых велічынь. Па дзьвюх справах суд прызнаў, што няма доказаў віны абвінавачанай.
racyja.com/аз