Logo Polskiego Radia
Print

Украінка пазбавілася 8 тыс. даляраў на беларуска-польскай мяжы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.10.2018 16:45
Яна спрабавала без дэклярацыі вывезьці зь Беларусі больш валюты, чым дазволена.
pixabay.com/Public Domain CC0

Украінка пазбавілася 8 тыс. даляраў на беларуска-польскай мяжы
Яна спрабавала без дэклярацыі вывезьці зь Беларусі больш валюты, чым дазволена.
Украінка пазбавілася 8 тысяч даляраў на беларуска-польскай мяжы. Пасажырка цягніка „Масква-Бэрлін” спрабавала без дэклярацыі вывезьці зь Беларусі больш валюты, чым дазволена.
У пункце мытнага афармленьня „Брэст-Цэнтральны” яна прад’явіла да кантролю 8 тысяч даляраў. Але пільныя мытнікі знайшлі яшчэ $10 тысяч сярод асабістых рэчаў жанчыны.
У адпаведнасьці з заканадаўствам ЭАЭС, абавязковаму мытнаму дэкляраваньню пры перамяшчэньні празь мяжу падлягаюць наяўныя грашовыя сродкі ў эквіваленце звыш 10 тысяч даляраў.
У дадзеным выпадку „лішнія” 8 тысяч долараў у пасажыркі канфіскавалі да рашэньня суду. Па факце недэкляраваньня грашовых сродкаў распачаты адміністрацыйны працэс па частцы 2 артыкула 14.5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
euroradio.fm/аз

Украінка пазбавілася 8 тысяч даляраў на беларуска-польскай мяжы. Пасажырка цягніка „Масква-Бэрлін” спрабавала без дэклярацыі вывезьці зь Беларусі больш валюты, чым дазволена.

У пункце мытнага афармленьня „Брэст-Цэнтральны” яна прад’явіла да кантролю 8 тысяч даляраў. Але пільныя мытнікі знайшлі яшчэ $10 тысяч сярод асабістых рэчаў жанчыны.

У адпаведнасьці з заканадаўствам ЭАЭС, абавязковаму мытнаму дэкляраваньню пры перамяшчэньні празь мяжу падлягаюць наяўныя грашовыя сродкі ў эквіваленце звыш 10 тысяч даляраў.

У дадзеным выпадку „лішнія” 8 тысяч даляраў у пасажыркі канфіскавалі да рашэньня суду. Па факце недэкляраваньня грашовых сродкаў распачаты адміністрацыйны працэс па частцы 2 артыкула 14.5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт