Скарыну пакуль не прызнаюць сьвятым.
Мітрапаліт Кандрусевіч назваў тры прычыны.
Невядома, дзе пахаваны Скарына, няма перакананьня народу ў ягонай сьвятасьці, ініцыяваньне працэсу не адпавядае нормам касьцёльнага заканадаўства.
Старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адказаў на прапановы аб бэатыфікацыі першадрукара Францішака Скарыны. Ягоны ліст публікуе Catholic.by.
Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» заклікала пісаць лісты з прапановай далучыць Скарыну да ліку сьвятых пробашчу менскага касьцёла сьвятых Сымона і Алены. Кандрусевіч тлумачыць, што гэта ня той адрас, куды варта адсылаць такія прапановы.
Перадусім ён адзначае, што «Касьцёл зь вялікай павагай ставіцца да асобы і заслуг беларускага першадрукара Францішака Скарыны», летась «браў актыўны ўдзел у сьвяткаваньні юбілею 500-годзьдзя выданьня ім Бібліі на роднай мове» і «зь вялікай радасьцю прыняў бы пацьверджаньне ягонай сьвятасьці».
Працэдура бэатыфікацыі Касьцёлам, апісаная ў Апостальскай канстытуцыі, можа быць распачатая толькі біскупам таго месца, дзе пахаваны чалавек, пра бэатыфікацыю якога ідзе гаворка. А дзе пахаваны Скарына, пакуль невядома.
У касьцёльным заканадаўстве ёсьць шмат іншых умоваў для пачатку працэсу бэатыфікацыі. Адна з галоўных – перакананьне вернікаў у сьвятасьці чалавека і ў гераічнасьці ягоных цнотаў, якія ён практыкаваў у жыцьці. Мусіць быць ягоны культ сярод вернікаў, як гэта было зь Янам Паўлам ІІ.
Менскі ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, якому заклікалі пісаць звароты, не атрымліваў паўнамоцтваў на ініцыяваньне працэсу бэатыфікацыі Скарыны.
Парадаў наконт таго, што цяпер рабіць прыхільнікам бэатыфікацыі Скарыны, у лісьце Кандрусевіча няма.

Менскі ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, якога заклікалі пісаць звароты, не атрымліваў паўнамоцтваў на ініцыяваньне працэсу бэатыфікацыі Скарыны.
Парадаў наконт таго, што цяпер рабіць прыхільнікам бэатыфікацыі Скарыны, у лісьце Кандрусевіча няма.
Радыё Свабода/ав