Logo Polskiego Radia
Print

ЗША выдалі Беларусі жыхара Горадні

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.10.2018 16:14
Ён два гады хаваўся ад беларускіх сьледчых.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

ЗША выдалі Беларусі жыхара Горадні
Ён два гады хаваўся ад беларускіх сьледчых.
17 кастрычніка ў менскім аэрапорце прайшла перадача 21-гадовага жыхара Горадні, які два гады хаваўся ў ЗША ад крымінальнага перасьледу. Беларуса вярнулі на радзіму па дамоўленасьці з ФБР, паведамляе Сьледчы камітэт.
Дэпартаваны беларус яшчэ ў чэрвені 2015 году быў асуджаны ў Горадні за незаконны абарот псыхатропных рэчываў. Але гэта яго не спыніла, кажуць сьледчыя.
Па матэрыялах справы, у траўні 2016 году хлопец набыў псыхатропнае рэчыва праз „закладку”, а на наступны дзень яго затрымала міліцыя. Падчас расьсьледаваньня хлопец зьбег, яго аб'явілі ў вышук па лініі Інтэрпола.
Завочна яму выставілі абвінавачваньне ў абароце рэчываў і ўхіленьні ад адбыцьця пакараньня (абмежаваньне волі). Тым часам прадавец псыхатропаў быў асуджаны.
А ў жніўні 2017-га мужчына трапіў у рукі паліцыі штата Фларыда - ужо за зьдзяйсьненьне махлярства. Амэрыканскі бок пагадзіўся выдаць яго на радзіму: па-першае, зімой было падпісана пагадненьне аб супрацоўніцтве паміж СК і ФБР, па-другое, дзеяньні з псыхатропнымі рэчывамі прызнаюцца крымінальнымі і ў Амэрыцы.
nn.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт