У Менску ўшанавалі памяць рэпрэсаваных продкаў
Традыцыйнае шэсьце ў Курапаты – месца пахаваньня ахвяр сталінскіх рэпрэсій – з нагоды Дзядоў арганізавала Кансэрватыўна-хрысціянская партыя – БНФ. Шэсьце і мітынг ва ўрочышчы былі дазволеныя ўладамі.
4 лістапада КХП-БНФ плянуе правесьці аналягічнае шэсьце ў Лошыцкі яр – яшчэ адно месца пахаваньня ахвяр сталінскіх рэпрэсій.
Штогод беларускія каталікі адзначаюць Дзяды ў канцы кастрычніка – пачатку лістапада. З моманту абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі 2 лістапада афіцыйна быў непрацоўным днём, але ў 1996 годзе яго прыбралі са сьпіса выхадных.
Год таму больш за 1.800 чалавек падпісаліся пад зваротам да ўладаў з просьбай зрабіць выхаднымі днямі 1 і 2 лістапада, калі беларусы ўшаноўваюць памяць продкаў (у каталікоў гэта адпаведна Дзень усіх сьвятых і Дзень памінаньня).
У звароце адзначалася, што праваслаўныя вернікі маюць свой дзень памяці продкаў – Радаўніцу, якая афіцыйна зьяўляецца выхадным. Больш за тое, урад пераносіць працоўны дзень перад Радаўніцай, каб праваслаўным было зручна выканаць свае абавязкі па прыбіраньні магіл і шанаваньні продкаў. Каталікі ж такой магчымасьці пазбаўленыя, што дае падставы казаць пра дыскрымінацыю прадстаўнікоў гэтай канфэсіі.
Зварот грамадзян ухваліў кіраўнік каталіцкага касьцёла ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч, аднак улады ініцыятыву не падтрымалі.
Намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі нагадаў, што гэта шэсьце ў Курапаты можна лічыць юбілейным. 30 кастрычніка 1988 года ў Менску адбыліся шматтысячныя Дзяды, якія камуністычныя ўлады паспрабавалі разагнаць.
У сёлетнім шэсьці прынялі ўдзел каля 2 соцен чалавек.
паводле racyja.com/belapan.by/эж
Традыцыйнае шэсьце ў Курапаты – месца пахаваньня ахвяр сталінскіх рэпрэсій – з нагоды Дзядоў арганізавала Кансэрватыўна-хрысціянская партыя – БНФ. Шэсьце і мітынг ва ўрочышчы былі дазволеныя ўладамі.
4 лістапада КХП-БНФ плянуе правесьці аналягічнае шэсьце ў Лошыцкі яр – яшчэ адно месца пахаваньня ахвяр сталінскіх рэпрэсій.
Штогод беларускія каталікі адзначаюць Дзяды ў канцы кастрычніка – пачатку лістапада. З моманту абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі 2 лістапада афіцыйна быў непрацоўным днём, але ў 1996 годзе яго прыбралі са сьпіса выхадных.
Летась больш за 1.800 чалавек падпісаліся пад зваротам да ўладаў з просьбай зрабіць выхаднымі днямі 1 і 2 лістапада, калі беларусы ўшаноўваюць памяць продкаў (у каталікоў гэта адпаведна Дзень усіх сьвятых і Дзень памінаньня).
У звароце адзначалася, што праваслаўныя вернікі маюць свой дзень памяці продкаў – Радаўніцу, якая афіцыйна зьяўляецца выхадным. Больш за тое, урад пераносіць працоўны дзень перад Радаўніцай, каб праваслаўным было зручна выканаць свае абавязкі па прыбіраньні магіл і шанаваньні продкаў. Каталікі ж такой магчымасьці пазбаўленыя, што дае падставы казаць пра дыскрымінацыю прадстаўнікоў гэтай канфэсіі.
Зварот грамадзян ухваліў кіраўнік каталіцкага касьцёла ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч, аднак улады ініцыятыву не падтрымалі.
Намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі нагадаў, што гэта шэсьце ў Курапаты можна лічыць юбілейным. 30 кастрычніка 1988 года ў Менску адбыліся шматтысячныя Дзяды, якія камуністычныя ўлады паспрабавалі разагнаць.
У сёлетнім шэсце ўзяло ўдзел больш за 250 чалавек.
https://nn.by/?c=ar&i=218341
паводле racyja.com/belapan.by/эж