Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўніцтва «Паедзем паядзім» падало заяву на абаронцаў Курапатаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.10.2018 15:08
Позвы як «удзельнікі крымінальнага працэсу» атрымалі Павел Севярынец, Ганна Шапуцька, Дзяніс Урбановіч, Зміцер Дашкевіч.
Рэстаран Паедзем-паедзімРэстаран Паедзем-паедзімhttp://poedem-poedim.nrg.by/

Уладальнікі забаўляльнага комплексу ў ахоўнай зоне падалі заяву на актывістаў у Бараўлянскі РАУС і патрабуюць прыцягнуць іх да крымінальнай адказнасьці.

Сустаршыня БХД Павел Севярынец паведаміў belsat.eu, што сутнасць прэтэнзіяў невядомая.

«Вядома толькі тое, што міліцыя праводзіць праверку. Пасьля праверкі яны зьбіраюцца перадаваць гэта ў сьледчыя органы, каб тыя вырашалі ўзбуджаць крымінальную справу ці не. Тыя людзі, якія залезьлі ў Курапаты, захапілі частку ахоўнай зоны і парушаюць усе законы і правілы маралі, патрабуюць пакараць тых, хто стаў на абарону памяці», – сказаў Севярынец.

Акрамя Паўла Севярынца, позвы як «удзельнікі крымінальнага працэсу» атрымалі таксама Ганна Шапуцька, Дзяніс Урбановіч, Зміцер Дашкевіч.

«Думаю, трэба падаваць сустрэчную заяву з патрабаваньнем пакараць усіх тых, хто датычны да «Бульбаш-холлу». Пра гэта інфармацыя будзе ў сераду 31 кастрычніка», – заявіў Севярынец.

Абарона Курапатаў сёлета трывае з пачатку чэрвеня. Актывісты стаяць ля брамы рэстарацыі «Поедем, поедим» і патрабуюць яе ліквідацыі, бо літаральна ў 50 мэтрах ад забаўляльнай установы знаходзіцца месца сталінскіх расстрэлаў.

Суды неаднаразова каралі абаронцаў Курапатаў штрафамі і арыштамі – усяго было заведзена больш сотні адміністратыўных справаў.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт