Станіслаў Шушкевіч сышоў з пасады старшыні БСДГ
Ён кіраваў Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамадой (БСДГ) 20 гадоў.
Старшынём Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (БСДГ) абраны 33-гадовы Сяргей Чэрачэнь. Адпаведнае рашэньне 3 лістапада прынялі дэлегаты другой сэсіі зьезду партыі ў Менску.
Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада была зарэгістравана ў 1996 годзе. З 1998 году яе ўзначальваў Станіслаў Шушкевіч — старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня ў 1991–1994 гадах.
На першай сэсіі, якая адбылася 9 верасьня, выбары кіраўніцтва былі перанесеныя ў сувязі з адсутнасьцю 83-гадовага Станіслава Шушкевіча паводле стану здароўя.
У суботу, 3 лістапада на пасаду кіраўніка БСДГ вылучалася двое кандыдатаў — Сяргей Чэрачэнь і Валерый Арцішэўскі.
З 36 чалавек, якія прынялі ўдзел у галасаваньні, 31 падтрымаў кандыдатуру Чэрачэня.
Чэрачэнь нарадзіўся ў траўні 1985 году ў Крычаве. Скончыў Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй, Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі й радыёэлектронікі. Спэцыяльнасьць — „Шматканальныя сыстэмы тэлекамунікацый”. У 2016 годзе вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. З 2017 году - старшыня грамадзкага аб’яднаньня „Дыпляматыя”. Генэральны дырэктар групы кампаній DIIN.
belapan.by/svaboda.org/аз