Logo Polskiego Radia
Print

"Справа БелТА" працягвае зьбіраць жніво

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.11.2018 13:30
Журналістцы БелаПАН выставілі абвінавачваньне і загадалі выплаціць каля 5 тыс. рублёў.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Журналістцы БелаПАН Тацьцяне Каравянковай выставілі абвінавачваньне ў «несанкцыянаваным доступе да кампютарнай інфармацыі, учыненым з карысьлівай ці іншай асабістай зацікаўленасьці».

Па словах Тацьцяны, да кампэнсацыі прад'яўлена сума, якая не перавышае пяці тысяч рублёў. З яе ўзялі падпіску аб нявыезьдзе і належных паводзінах.

Тацьцяне пагражае штраф, або пазбаўленьне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасьцю, або арышт, або абмежаваньне волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленьне волі на той жа тэрмін.

Напярэдадні абвінавачваньні выставілі чатыром супрацоўнікам партала Tut.by.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт