Logo Polskiego Radia
Print

Лявон Вольскі зьбірае грошы на новы альбом

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 16.11.2018 18:39
Былы фронтмэн НРМ зьвярнуўся па фінансавую падтрымку да сваіх прыхільнікаў.
Foto: http://newalbum.lavonvolski.com/

Паводле словаў музыкі, ён завяршае працу над новым студыйным альбомам пад назвай «Гравітацыя». Гэта кружэлка стане заключнай часткай трылёгіі, распачатай дыскамі «Грамадазнаўства» (2014) і «Псыхасаматыка» (2016).

Канцэртная прэзэнтацыя плянуецца пазьней у Беларусі.

Праект ужо запісаны ў Вільні нарвэскім саўндпрадусарам Снорэ Бэргерудам і цяпер знаходзіцца на завяршальнай стадыі. Аднак каманда мае патрэбу ў матэрыяльнай дапамозе з пакрыцьцём выдаткаў на запіс, зьвядзеньне і майстарынг.

У адказ Лявон Вольскі прапануе шмат цікавых лотаў дыяпазонам ад 5 да 5 000 рублёў: гэта і дыскі, і атрыбутыка, і жывапіс, і нават жывы канцэрт.

Падтрымаць музыку можна тут

Паводле Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт