Увечары 22 лістапада ў Музэі Янкі Купалы ў Менску прайшла тэатральная вечарына «ДЗЯДЫ. ХВІЛІНА МОЦЫ». Сьвята прымеркавана да 220-годдзя зь дня нараджэньня Адама Міцкевіча.
Імпрэза ладзілася пры падтрымцы Амбасады Польшчы ў Беларусі ды Польскага Інстытута ў Менску.
Імя Адама Міцкевіча, жыцьцёвы і творчы шлях якога пачаўся на беларускай зямлі, стала духоўным сымбалям Польшчы, а яго літаратурная дзейнасьць – неад’емнай часткай агульнаэўрапейскай культурнай спадчыны. Гаворыць дырэктар Польскага Інстытута ў Менску Цэзары Карпіньскі.
Цэзары Карпіньскі: Набліжаецца чарговая гадавіна народзін Адама Міцкевіча. Беларусь – гэта важнае для яго месца. Сёлета мы хацелі адзначыць гэтую падзею супольна з акторамі менскіх тэатраў у форме спэктакля, які грунтуецца на трэцяй частцы «Дзядоў». Дадаткова мы супрацоўнічаем з Музэем Янкі Купалы і хацелі згадаць пра перакладніцкую дзейнасьць беларускага паэта, асабліва пра ягоныя пераклады паэзіі Адама Міцкевіча.
Адам Міцкевіч аказаў моцны ўплыў на фармаваньне й разьвіцьцё таленту Янкі Купалы, які пазьней зьвярнуўся да твораў улюбёнага аўтара ўжо як перакладчык. Падчас менскай імпрэзы ўрыўкі з паэтычнага рамана Адама Міцкевіча «Конрад Валенрод» прагучаць на польскай мове, а таксама і ў беларускім перакладзе.
Таксама госьці Купалаўскага музэя праглядзелі фрагмэнт спэктакля «Дзяды» па аднайменным творы Адама Міцкевіча, ў выкананьні актораў «Тутэйшага тэатра» і «Тэатра Ч» у перакладзе на беларускую мову, які падрыхтаваў Серж Мінськевіч.
Сьвята прымеркавана да 220-годдзя зь дня нараджэньня Адама Міцкевіча.
Імпрэза ладзілася пры падтрымцы Амбасады Польшчы ў Беларусі ды Польскага Інстытута ў Менску.
Імя Адама Міцкевіча, жыцьцёвы і творчы шлях якога пачаўся на беларускай зямлі, стала духоўным сымбалям Польшчы, а яго літаратурная дзейнасьць – неад’емнай часткай агульнаэўрапейскай культурнай спадчыны. Гаворыць дырэктар Польскага Інстытута ў Менску Цэзары Карпіньскі.
Цэзары Карпіньскі: Набліжаецца чарговая гадавіна народзін Адама Міцкевіча. Беларусь – гэта важнае для яго месца. Сёлета мы хацелі адзначыць гэтую падзею супольна з акторамі менскіх тэатраў у форме спэктакля, які грунтуецца на трэцяй частцы «Дзядоў».
Дадаткова мы супрацоўнічаем з Музэем Янкі Купалы і хацелі згадаць пра перакладніцкую дзейнасьць беларускага паэта, асабліва пра ягоныя пераклады паэзіі Адама Міцкевіча.
Адам Міцкевіч аказаў моцны ўплыў на фармаваньне й разьвіцьцё таленту Янкі Купалы, які пазьней зьвярнуўся да твораў улюбёнага аўтара ўжо ў якасьці перакладчыка.
Падчас менскай імпрэзы ўрыўкі з паэтычнага рамана Адама Міцкевіча «Конрад Валенрод» прагучаць на польскай мове, а таксама і ў беларускім перакладзе аўтарства Янкі Купалы.
Таксама госьці Купалаўскага музэя праглядзелі фрагмэнт спэктакля «Дзяды» па аднайменным творы Адама Міцкевіча, ў выкананьні актораў «Тутэйшага тэатра» і «Тэатра Ч» у перакладзе на беларускую мову, які падрыхтаваў Серж Міцкевіч.
ПР/юл