Logo Polskiego Radia
Print

Афганцы заклікалі ўлады Беларусі ўвесьці мараторый на сьмяротную кару

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.12.2018 12:21
Беларусь - адзіная эўрапейская краіна, якая прымяняе сьмяротнае пакараньне.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.pixabay.com/Public Domain CC0

Афганцы заклікалі ўлады Беларусі ўвесьці мараторый на сьмяротную кару
Беларусь - адзіная эўрапейская краіна, якая прымяняе сьмяротнае пакараньне.
Вэтэраны вайны ў Афганістане заклікалі беларускія ўлады ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне. Адпаведны зварот накіраваны 10 сьнежня кіраўніку Адміністрацыі прэзыдэнта Натальлі Качанавай і старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміру Андрэйчанку.
Дакумэнт падпісалі кіраўнік праваабарончага цэнтра „Прававая дапамога насельніцтву” Алег Волчак і сустаршыня аргкамітэта па стварэньні рэспубліканскага грамадзкага аб'яднаньня вэтэранаў баявых дзеяньняў у Афганістане „Абаронцы Айчыны” Аляксандр Камароўскі.
Як падкрэсьліваецца ў звароце, Беларусь зьяўляецца адзінай у Эўропе краінай, дзе сьмяротныя прысуды выносяцца й прыводзяцца ў выкананьне.
„Прыгавор суда прыводзіцца ў выкананьне праз расстрэл. Сваякам апэратыўна не паведамляюць аб факце расстрэлу, не даюць апошняе спатканьне напярэдадні пакараньня сьмерцю, не выдаюць целы расстраляных для пахаваньня, а месца іх пахаваньня трымаецца ў таямніцы. Расстрэл робіцца адмысловай брыгадай супрацоўнікаў унутраных спраў”, - гаворыцца ў звароце.
Аўтары звароту заклікаюць увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне й падкрэсьліваюць, што гэты від пакараньня можа быць заменены на пажыцьцёвае зьняволеньне.
„Прававыя падставы для гэтага ёсьць: мараторый на сьмяротнае пакараньне можа быць уведзены альбо ўказам прэзыдэнта, альбо яно можа быць адмененае рашэньнем Палаты прадстаўнікоў”, - гаворыцца ў звароце.
З пачатку году ў Беларусі пакаралі сьмерцю чатырох чалавек.
Паводле зьвестак праваабаронцаў, цяпер у камэры сьмяротнікаў застаюцца прызнаныя вінаватымі ў забойстве трох чалавек Аляксандр Жыльнікаў і Вячаслаў Сухарка.
Беларусь — адзіная эўрапейская краіна, якая прымяняе сьмяротнае пакараньне. За апошнія 20 гадоў было расстраляна больш за 400 асуджаных да вышэйшай меры пакараньня. Толькі адзін памілаваны прэзыдэнтам.
belapan.by/аз

Вэтэраны вайны ў Афганістане заклікалі беларускія ўлады ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне. Адпаведны зварот накіраваны 10 сьнежня кіраўніку Адміністрацыі прэзыдэнта Натальлі Качанавай і старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміру Андрэйчанку.

Дакумэнт падпісалі кіраўнік праваабарончага цэнтра „Прававая дапамога насельніцтву” Алег Волчак і сустаршыня аргкамітэта па стварэньні рэспубліканскага грамадзкага аб'яднаньня вэтэранаў баявых дзеяньняў у Афганістане „Абаронцы Айчыны” Аляксандр Камароўскі.

Як падкрэсьліваецца ў звароце, Беларусь зьяўляецца адзінай у Эўропе краінай, дзе сьмяротныя прысуды выносяцца й прыводзяцца ў выкананьне.

„Прыгавор суда прыводзіцца ў выкананьне праз расстрэл. Сваякам апэратыўна не паведамляюць аб факце расстрэлу, не даюць апошняе спатканьне напярэдадні пакараньня сьмерцю, не выдаюць целы расстраляных для пахаваньня, а месца іх пахаваньня трымаецца ў таямніцы. Расстрэл робіцца адмысловай брыгадай супрацоўнікаў унутраных спраў”, - гаворыцца ў звароце.

Аўтары звароту заклікаюць увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне й падкрэсьліваюць, што гэты від пакараньня можа быць заменены на пажыцьцёвае зьняволеньне.

„Прававыя падставы для гэтага ёсьць: мараторый на сьмяротнае пакараньне можа быць уведзены альбо ўказам прэзыдэнта, альбо яно можа быць адмененае рашэньнем Палаты прадстаўнікоў”, - гаворыцца ў звароце.

З пачатку году ў Беларусі пакаралі сьмерцю чатырох чалавек. Паводле зьвестак праваабаронцаў, цяпер у камэры сьмяротнікаў застаюцца прызнаныя вінаватымі ў забойстве трох чалавек Аляксандр Жыльнікаў і Вячаслаў Сухарка.

Беларусь — адзіная эўрапейская краіна, якая прымяняе сьмяротнае пакараньне. За апошнія 20 гадоў было расстраляна больш за 400 асуджаных да вышэйшай меры пакараньня. Толькі адзін памілаваны прэзыдэнтам.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт