Logo Polskiego Radia
Print

Карэспандэнта «Радыё Рацыя» будуць судзіць за матэрыял аб «справе БелТА»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.12.2018 14:15
Генадзя Барбарыча абвінавачваюць у тым, што ён рыхтаваў матэрыял без акрэдытацыі беларускіх уладаў.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjnePixabay/Jordy / CC0 License

Журналіста Генадзя Барбарыча будуць судзіць за матэрыял аб «справе БелТА»

Журналіста абвінавачваюць у тым, што ён рыхтаваў матэрыял пра «справу БелТА» для «Радыё Рацыя» (Польшча) без акрэдытацыі беларускіх уладаў, піша Новы час.

Журналіст у нядзелю атрымаў па пошце пратакол з міліцыі й позву ў суд Партызанскага раёна на 16:30 13 сьнежня.

— Са мной з міліцыі ніхто нават не размаўляў. Пратакол склалі завочна за матэрыял, які тычыцца «справы БелТА». У пратаколе пазначана, што я знаходзіўся каля будынку Сьледчага камітэта ў Менску, браў інтэрвію ў галоўнага рэдактара БелаПАН Ірыны Леўшынай і рыхтаваў матэрыял для «Радыё Рацыя», — распавёў Барбарыч.

Генадзь Барбарыч — вядомы беларускі журналіст. Раней працаваў у інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, газеце «Беларусы і рынак», з'яўляецца лаўрэатам прэміі імя Дзьмітрыя Завадскага.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт