У Беларусі неўзабаве стане больш беларускамоўных праваслаўных службаў. Пра гэта паведаміла ў Facebook актывістка пашырэння беларускай мове ў цэрквах нашай краіны Наталля Гарковіч па выніках сустрэчы з мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.
“Мітрапаліт цалкам прыязна і з паразуменнем паставіўся да праблемы, падкрэсліў, што калі людзі хочуць маліцца па-беларуску, нельга ім адмаўляць, можна служыць хоць кожную нядзелю. Дзякуй яму вялікі”, — адзначыла верніца.
У прыватнасці, з 16 снежня а 09:00 аднаўляюцца беларускамоўныя богаслужбы ў царкве ў мікрараёне Сухарава на вуліцы Янкоўскага, 2.
Таксама 7 студзеня а 09:00 святочная Калядная Літургія будзе служыцца ў цэнтры Мінска – у Духоўнай акадэміі.
Як дадала багаслоў Наталля Васілевіч, не выключана, што нядзельныя службы будуць штомесяц і ў іншых, апроч Сухарава, храмах.
Пра гэта паведаміла ў Facebook актывістка пашырэньня беларускай мове ў цэрквах Натальля Гарковіч па выніках сустрэчы з мітрапалітам Менскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.
“Мітрапаліт цалкам прыязна і з паразуменьнем паставіўся да праблемы, падкрэсьліў, што калі людзі хочуць маліцца па-беларуску, нельга ім адмаўляць, можна служыць хоць кожную нядзелю. Дзякуй яму вялікі”, — адзначыла верніца.
У прыватнасьці, з 16 сьнежня а 09:00 аднаўляюцца беларускамоўныя богаслужбы ў царкве ў мікрараёне Сухарава на вуліцы Янкоўскага, 2.
Таксама 7 студзеня а 09:00 сьвяточная Калядная Літургія будзе служыцца ў цэнтры Менска – у Духоўнай акадэміі.
Як дадала багаслоў Натальля Васілевіч, ня выключана, што нядзельныя службы будуць штомесяц і ў іншых, апроч Сухарава, храмах.
krynica.info/ав