Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка патрабуе «рублём» утрымліваць у краіне пэрспэктыўных спартсмэнаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.12.2018 13:25
«Яны тут вырастаюць чэмпіёнамі, а едуць ці ад нашай «бязглуздіцы», ці таму, што ім там, як вы кажаце, бабла адвалілі».
Photo: pixabay.com/CC0

Лукашэнка патрабуе «рублём» утрымліваць у краіне пэрспэктыўных спартсмэнаў
Аляксандар Лукашэнка прапануе заключаць з таленавітымі спартсмэнамі дагаворы, каб яны не зьяжджалі выступаць за іншыя краіны.
«Папярэджваю катэгарычна: ня дай бог зьедзе за мяжу хоць адзін здольны спартсмэн, адразу ж пойдзе па вэртыкалі праверка, чаму зьехаў. Мы нікога трымаць не павінны, але вы павінны заключыць з кожным дзіцём (з бацькамі) дагавор», – заявіў А. Лукашэнка на нарадзе па пытаньнях разьвіцьця летніх відаў спорту ў аўторак у Менску.
«Яны тут вырастаюць чэмпіёнамі, а едуць ці ад нашай »бязглуздіцы«, ці таму, што ім там, як вы кажаце, бабла адвалілі. Так заплаці – гэта ў дамове павінна быць прапісана – заплаці за сваю падрыхтоўку і будзь вольны. За гэтыя грошы мы падрыхтуем іншых», – цытуе прэзыдэнта яго прэс-служба.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсьліў, што калі такі падыход ня будзе рэалізаваны, то «мала ня будзе ні старшыням фэдэрацый, ні наглядальным саветам, ні выканкаму НАК, ні іншым».

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт