Logo Polskiego Radia
Print

Названы найлепшы спартовец Беларусі 2018 году

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.12.2018 17:15
Перамагла Ганна Гуськова - алімпійская чэмпіёнка па фрыстайле.
Photo: pixabay.com/CC0

Названы найлепшы спартовец Беларусі 2018 году
Перамагла Ганна Гуськова - алімпійская чэмпіёнка па фрыстайле.
„Спартыўная панарама” ў 60-ы раз правяла конкурс па вызначэньні дзясяткі найлепшых спартоўцаў Беларусі ў 2018 годзе. Апытаньныя былі 100 беларускіх журналістаў.
У выніку перамагла Ганна Гуськова, алімпійская чэмпіёнка па фрыстайле. Яе паставілі на першае месца 42 журналісты.
Другое месца ў біятляністкі, алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай (741 бал), трэцяе месца ў пяціборкі Настасьсі Пракапенкі (648 балаў).
Далей ідуць: тэнісістка Арына Сабаленка (600 балаў), марафонка Вольга Мазуронак (505), лёгкаатлетка Эльвіра Герман (398), біятляністка Надзея Скардзіна (238), батутыст Улад Ганчароў (168), лёгкаатлет Максім Недасекаў (93), тэнісістка Аляксандра Сасновіч (83).
Усяго называліся 84 спартоўцы.
Найлепшым трэнэрам названы кіраўнік зборнай па фрыстайле Мікалай Казека, найлепшай камандай у гульнявых відах спорту — валейбольны клуб „Мінчанка”, у негульнявых відах — жаночая біятлённая эстафэта.
nn.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт