Logo Polskiego Radia
Print

У Менску можа зьявіцца вуліца Ніколы Тэслы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.01.2019 14:02
Гараджан запрашаюць паўдзельнічаць у абмеркаваньні й выказаць сваё меркаваньне па прапанаваных найменьнях.
Тралейбус МАЗ-103Т на вуліцах МенскаТралейбус МАЗ-103Т на вуліцах Менскаcommons.wikimedia.org/Public Domain

У Менску можа зьявіцца вуліца Ніколы Тэслы
У Менску могуць зьявіцца сквэр Эўфрасіньні Полацкай і вуліца Ніколы Тэслы, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ва ўпраўленьні культуры Менгарвыканкама.
Камісія па найменаваньні й перайменаваньні праспэктаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Менска прапануе надаць імя беларускай асьветніцы Эўфрасіньні Полацкай сквэру ў межах вуліц Прытыцкага й Эўфрасіньні Полацкай, а імя выдатнага фізыка, вынаходніка ў галіне электронікі й радыётэхнікі Ніколы Тэслы – праектаванай вуліцы №3 на тэрыторыі шматфункцыянальнага комплексу «Менск-Мір».
Таксама ўнесеныя прапановы назваць вуліцай Банцараўскай праезд №3 у раёне вуліцы Зацень (ад назвы гарадзішча Банцараўшчына пад Менскам), а вуліцай Бялградзкай – праектуемую вуліцу №5 на тэрыторыі экспэрымэнтальнага шматфункцыянальнага комплексу «Менск-Мір».
Нікола Тэсла – вынаходнік сэрбскага паходжаньня. А комплекс «Менск-Мір» будуе сэрбскі інвэстар, зазначае «Наша Ніва».
Гараджан запрашаюць паўдзельнічаць у абмеркаваньні й выказаць сваё меркаваньне па прапанаваных найменьнях.
Упраўленьне культуры Менгарвыканкама прымае меркаваньні жыхароў гораду па прапанаваных назвах з 3 студзеня 2019 года на працягу 2 тыдняў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт