Затрыманая журналістка Вольга Чайчыц
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
21.01.2019 17:02
Журналістка рыхтавала на месцы гібелі ахвяр сталінскіх рэпрэсій рэпартаж для «Белсата».
youtube.com/screen
Журналістка-фрылансар Вольга Чайчыц, якая супрацоўнічае з польскім тэлеканалам «Белсат», затрыманая 21 студзеня ля ўрочышча Курапаты пад Менскам. Відэатрансьляцыю затрыманьня Чайчыц вяла ў «Фэйсбуку».
Журналістка рыхтавала на месцы гібелі ахвяр сталінскіх рэпрэсій рэпартаж для «Белсата». Як толькі яна зь відэаапэратарам на аўтамабілі ад’ехалі ад урочышча, іх машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ. У дачыненьні да кіроўцы пачалі складаць пратакол нібыта за парушэньне правілаў дарожнага руху. Затым да журналісткі падышлі двое іншых супрацоўнікаў міліцыі й прапанавалі паехаць зь імі ў Бараўлянскае аддзяленьне міліцыі для разбору. Паводле слоў аднаго зь іх, Чайчыц абвінавачваюць у парушэньні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі (артыкул 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях).
Журналістка запярэчыла, што вырабам прадукцыі СМІ, згодна з заканадаўствам, займаюцца рэдакцыі, а яна, як і любы іншы грамадзянін Беларусі, мае права на збор інфармацыі згодна з артыкулам 34-м Канстытуцыі. Пакуль Чайчыц везьлі, зь ёй на заднім сядзеньні аўтамабіля знаходзіўся супрацоўнік міліцыі ў цывільным, які вёў відэаздымку. Пасьля прыбыцьця ў міліцыю ў журналісткі запатрабавалі выключыць і здаць мабільны тэлефон, і трансьляцыя спынілася.
радыё рацыя/белапан/вс