Logo Polskiego Radia
Print

Салігорскія вернікі спынілі высылку іх ксяндза

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.01.2019 10:32
Парафіяне зьбіралі подпісы пад зваротам да ўладаў аб скасаваньні рашэньня.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаFoto: pixabay.com/CC0

23 студзеня Каталіцкі касьцёл у Беларусі атрымаў дакумэнт за подпісам Упаўнаважанага ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Леаніда Гулякі, у якім паведамлялася, што пробашчу салігорскага касьцёла ў гонар сьвятога Францішка Сабеславу Тамалу працягнулі дазвол на працу на 6 месяцаў.

Пра гэта сказаў прэсавы сакратар Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксёндз Юры Санько.

Ксёндз Сабеслаў Тамала прыехаў у Беларусь у 1993 годзе, пачынаў служыць у Амсьціславе, а з 1994 году служыць у Салігорску, удзельнічаў у будаўніцтве храма ў гонар сьвятога Францішка. Сёньня ён знаходзіцца ў Менску, сустракаецца зь біскупам, пасьля чаго гатовы вярнуцца на службу ў сваю парафію.

Пасьля рашэньня аб высылцы пробашча парафіяне пачалі збор подпісаў пад зваротам да ўладаў з патрабаваньнем скасаваць такое рашэньне. Подпісы зьбіралі як сярод прыхаджанаў, так і ва ўстановах Салігорску і раёну.

Паводле Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт