Logo Polskiego Radia
Print

Да канца года сфармуюць Нацыянальную стратэгію ўстойлівага разьвіцьця

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 24.01.2019 12:17
Прэмʼер-міністар дадаў, што каля паловы дзяржаўных праграм ужо скарэктаваныя «зь улікам патрабаваньняў парадку дня ў галіне ўстойлівага разьвіцьця».
Прэмʼер-міністар Беларусі Сяргей РумасПрэмʼер-міністар Беларусі Сяргей Румасyoutube.com/screen

Да канца года сфармуюць Нацыянальную стратэгію ўстойлівага разьвіцьця Беларусі
Нацыянальная стратэгія ўстойлівага разьвіцьця будзе разьлічана да 2035 года. Пра гэта на першым Нацыянальным форуме па ўстойлівым разьвіцьці заявіў прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Румас.
«Гэты дакумэнт стане сувязным зьвяном паміж прыярытэтамі ўстойлівага разьвіцьця на нацыянальным узроўні й глябальнымі мэтамі ў гэтай галіне», – паведаміў кіраўнік урада.
Прэмʼер-міністар дадаў, што каля паловы дзяржаўных праграм ужо скарэктаваныя «зь улікам патрабаваньняў парадку дня ў галіне ўстойлівага разьвіцьця». А зь 1 лютага 2019 года ўсе нарматыўныя прававыя акты будуць рыхтавацца з улікам «усебаковага і абʼектыўнага прагнозу меркаваных наступстваў яго прыманьня, уключаючы адпаведнасьць Мэтам устойлівага разьвіцьця». Румас паабяцаў, што такое рашэньне ўрад прыме бліжэйшым часам.

euroradio.fm/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт