У Гомелі затрымалі «чорных рыэлтараў», сярод якіх маці пецярых дзяцей
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
24.01.2019 13:48
Злачынцы знаходзілі самотных уладальнікаў нерухомасьці з алькагольнай залежнасьцю, уваходзілі ў давер і адбіралі кватэры.
youtube.com/screen
У Гомелі затрымалі «чорных рыэлтараў», сярод якіх маці пецярых дзяцей
Выкарыстоўваючы розныя крымінальныя схемы, ашуканцы пазбаўлялі самотных гамельчукоў нерухомасьці.
Міліцыя пры дапамозе АМАПу затрымала чацьвярых мужчынаў і маці пецярых дзяцей. Усе яны займаліся махлярствам, падробкай дакумэнтаў і незаконным утрыманьнем людзей. Злачынцы знаходзілі самотных уладальнікаў нерухомасьці з алькагольнай залежнасьцю, уваходзілі ў давер і адбіралі кватэры, прадавалі іх і атрымлівалі грошы.
Паводле факту махлярства распачатая крымінальная справа.
У лістападзе летась у Беларусі расстралялі фігурантаў справы «чорных рыэлтараў». Ігару Гершанкову і Сямёну Беражному прысудзілі сьмяротную кару за забойства і махінацыі з кватэрамі.
Выкарыстоўваючы розныя крымінальныя схемы, ашуканцы пазбаўлялі самотных гамельчукоў нерухомасьці.
Міліцыя пры дапамозе АМАПу затрымала чацьвярых мужчынаў і маці пецярых дзяцей. Усе яны займаліся махлярствам, падробкай дакумэнтаў і незаконным утрыманьнем людзей. Злачынцы знаходзілі самотных уладальнікаў нерухомасьці з алькагольнай залежнасьцю, уваходзілі ў давер і адбіралі кватэры, прадавалі іх і атрымлівалі грошы. Паводле факту махлярства распачатая крымінальная справа.
У лістападзе летась у Беларусі расстралялі фігурантаў справы «чорных рыэлтараў». Ігару Гершанкову і Сямёну Беражному прысудзілі сьмяротную кару за забойства і махінацыі з кватэрамі.
belsat.eu/эж