МУС: за курэньне на прыпынку давядзецца заплаціць штраф да 4 БВ
Бацькі, чые дзеці будуць заўважаны за такім заняткам, таксама могуць быць прыцягнуты да адказнасьці.
У Беларусі пашыраны пералік месцаў, дзе забаронена курыць. Да іх ліку цяпер адносяцца дапаможныя памяшканьні жылых дамоў, ліфты, рабочыя месцы ў памяшканьнях, падземныя пераходы, прыпыначныя пункты й пасадачныя пляцоўкі.
Дыміць нельга таксама на тэрыторыі і ў памяшканьнях спартыўна-аздараўленчых лягераў, устаноў адукацыі, на дзіцячых пляцоўках. За курэньне ў забароненых месцах парушальніку пагражае штраф да чатырох базавых велічынь (адна БВ складае Br25,5).
Бацькі, чые дзеці (да 16 гадоў) будуць заўважаны за такім заняткам, таксама могуць быць прыцягнуты да адказнасьці. Штраф можа дасягнуць 10 базавых велічынь. Такая інфармацыя разьмешчана на сайце МУС.
У міністэрстве адзначылі, што новаўвядзеньні дэкрэта нацэлены на прадухіленьне нэгатыўнага ўплыву тытуню на здароўе насельніцтва, асабліва падрастаючага пакаленьня. У якасьці прыкладу ў МУС прывялі забарону на курэньне ў машыне, дзе знаходзяцца дзеці, якім не споўнілася 14 гадоў. Цяпер гэта лічыцца парушэньнем.
Дэкрэт прадугледжвае таксама забарону на продаж непаўналетнім вадкасьцей для электронных сыстэм курэньня, аб чым павінны памятаць у гандлёвых пунктах.
Новыя правілы, якія рэгулююць вытворчасьць, абарот і спажываньне тытунёвых вырабаў, уведзены дэкрэтам нумар 2 ад 24 сьнежня 2019 году.
У 2018 годзе да адміністрацыйнай адказнасьці былі прыцягнутыя амаль сем тысяч чалавек, зь іх больш за сто непаўналетніх.
belta.by/аз