Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія тэнісісткі выйгралі тры матчы тэніснага турніру

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.02.2019 16:26
Сёлета ў чвэрцьфінале беларускі змагаліся з немкамі, матчы праходзілі ў нямецкім Брауншвейгу.
photo: www.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Зборная Беларусі выйграла тры першыя матчы жаночага тэніснага турніру супраць зборнай Нямеччыны.

У Кубку Фэдэрацыі ўдзельнічаюць жаночыя зборныя па вялікім тэнісе. Сёлета ў чвэрцьфінале беларускі змагаліся з немкамі, матчы праходзілі ў нямецкім Брауншвейгу.

Беларускія тэнісісткі без вялікіх праблем перайгралі немак. 9 лютага Арына Сабаленка была мацнейшай за Андрэа Петкавіч, матч скончыўся зь лікам 6:2, 6:1, Аляксандра Сасновіч абыграла Тацьцяну Марыю зь лікам 7:6, 6:3.

10 лютага Арына Сабаленка зноў выйшла на корт і без праблем абыграла Лаўру Зігемунд — 6:1, 6:1. Беларускам застаецца згуляць яшчэ два матчы, аднак яны не змогуць паўплываць на агульны вынік сустрэчы.

У паўфінале зборная Беларусі сустрэнецца зь пераможцам пары Аўстралія- ЗША.

паводле Радыё Свабода/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт