Logo Polskiego Radia
Print

Швэдзкая служба занятасьці зацікаўлена ў супрацоўніцтве з усімі рэгіёнамі Беларусі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.02.2019 14:48
Найбольшых посьпехаў удалося дасягнуць у сфэры прагназаваньня і аналізу сытуацыі на рынку працы.
pixabay.com/Public Domain

Швэдзкая дзяржаўная служба занятасьці зацікаўлена ў пашырэньні супрацоўніцтва з беларускімі калегамі з усіх рэгіёнаў, паведаміў на прэс-канфэрэнцыі кіраўнік сумеснага праекту "Удасканаленьне дзейнасьці дзяржаўнай службы занятасьці насельніцтва Беларусі" Швэдзкай дзяржаўнай службы занятасьці Пер Ліндбэрг.

Па словах Пера Ліндбэрга, узаемадзеяньне вядзецца па пяці напрамках, найбольшых посьпехаў удалося дасягнуць у сфэры прагназаваньня і аналізу сытуацыі на рынку працы. У праекце ўдзельнічаюць тры рэгіёны Беларусі: Менск, Віцебская і Гарадзенская вобласьці. На чэрвень гэтага года заплянавана яго завяршэньне і падвядзеньне вынікаў.

" Мы зацікаўлены пашырыць супрацоўніцтва на ўсе рэгіёны Беларусі, і такая ідэя будзе прапанавана нашым спонсарам па заканчэньні праекта", - адзначыў Пер Ліндберг.

Праект "Удасканаленьне дзейнасьці дзяржаўнай службы занятасьці насельніцтва Беларусі" рэалізуецца ў адпаведнасьці з мэмарандумам аб узаемаразуменьні, падпісаным у 2015 годзе камітэтам па працы, занятасьцi i сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама і Швэдзкай дзяржаўнай службай занятасьці. Ён накіраваны на разьвіцьцё мадэлі прагназаваньня і аналізу рынку працы, далейшае ўмацаваньне супрацоўніцтва з наймальнікамі, паляпшэньне абслугоўваньня сацыяльна неабароненых грамадзян і павышэньне інфармаванасьці насельніцтва.

belta.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт