Беларусь знайшла яшчэ адзін рынак для малочнай прадукцыі
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
21.02.2019 14:15
Апошнія чатыры гады таваразварот паміж Беларусьсю і Віетнамам стабільны, ён вагаецца ў памеры 120-130 мільёнаў даляраў.
Myriams-Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain
Беларусь знайшла яшчэ адзін рынак для малочнай прадукцыі
21 лютага Беларусь і Віетнам падпісалі пагадненьне аб будаўніцтве ў Віетнаме заводу для вытворчасьці сухога малака і сухой малочнай сыроваткі.
Гэтую інфармацыю агучыў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка на сустрэчы з новым амбасадарам Віетнаму ў Беларусі Фам Хаем.
Андрэйчанка назваў гэта добрай навіной. Віетнам стане новым рынкам для беларускай «малочкі». Пакуль Расея ўсё часьцей выказвае незадаволенасьць якасьцю беларускай мяса-малочнай прадукцыі, вытворцы шукаюць альтэрнатыўныя спажывецкія рынкі і знаходзяць іх у Кітаі ды Віетнаме.
Андрэйчанка заявіў, што ў 2018 годзе існуе рэальная магчымасьць істотна павялічыць таваразварот паміж дзьвюма краінамі.
Апошнія чатыры гады таваразварот паміж Беларусьсю і Віетнамам стабільны, ён вагаецца ў памеры 120-130 мільёнаў даляраў.
21 лютага Беларусь і Віетнам падпісалі пагадненьне аб будаўніцтве ў Віетнаме заводу для вытворчасьці сухога малака і сухой малочнай сыроваткі. Гэтую інфармацыю агучыў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка на сустрэчы з новым амбасадарам Віетнаму ў Беларусі Фам Хаем.
Андрэйчанка назваў гэта добрай навіной. Віетнам стане новым рынкам для беларускай «малочкі». Пакуль Расея ўсё часьцей выказвае незадаволенасьць якасьцю беларускай мяса-малочнай прадукцыі, вытворцы шукаюць альтэрнатыўныя спажывецкія рынкі і знаходзяць іх у Кітаі ды Віетнаме.
Андрэйчанка заявіў, што ў 2018 годзе існуе рэальная магчымасьць істотна павялічыць таваразварот паміж дзьвюма краінамі. Апошнія чатыры гады таваразварот паміж Беларусьсю і Віетнамам стабільны, ён вагаецца ў памеры 120-130 мільёнаў даляраў.
svaboda.org/эж