Двое паляўнічых на зубра прыгавораны ў Берасьці да двух гадоў калёніі
Суд Берасьцейскага раёна сёньня вынес абвінаваўчы прысуд па справе аб незаконным паляваньні на зубра. У зьдзяйсьненьні злачынства абвінавачваліся трое мясцовых жыхароў. Двое фігурантаў прызнаныя вінаватымі ў незаконным паляваньні ў забароненых месцах і забароненых зброяй, а таксама ў незаконнай здабычы дзікай жывёліны ўключанай у Чырвоную кнігу, якая прывяла да прычыненьня шкоды ў асабліва буйным памеры, гэта значыць у зьдзяйсьненьні злачынства па ч.4 ст.282 УК.
Кожнаму з іх прызначана пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам на 2 гады з адбываньнем у папраўчай калёніі агульнага рэжыму. У якасьці дадатковага пакараньня яны на 5 гадоў пазбаўлены права займацца дзейнасьцю, зьвязанай з паляваньнем. Ім таксама прызначаны штраф у памеры 150 базавых велічынь на суму Br3825. Яны былі ўзятыя пад варту ў зале суда.
Трэці фігурант прызнаны вінаватым па ч.3 ст.282-1 (незаконная разьделка дзікай жывёліны) КК. Яму прызначана пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі тэрмінам на 1 год 6 месяцаў без накіраваньня ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Ён таксама пазбаўлены права займацца дзейнасьцю, зьвязанай з паляваньнем, тэрмінам на 5 гадоў.
Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апэляцыйным парадку ва ўстаноўлены законам тэрмін. Злачынства было зьдзейсьнена 13 лістапада 2018 года блізу вёскі Івахновічы. Трое мужчын, 1963, 1965 і 1973 гадоў нараджэньня, зарэгістраваных у якасьці паляўнічых, у лесе на мяжы Берасьцейскага і Жабінкаўскага раёнаў палявалі на зайца. Прыкладна ў 50 км ад нацыянальнага парку «Белавеская пушча» сабакі выйшлі на сьлед зубра. Двое паляўнічых сталі перасьледаваць жывёлу: адзін з іх стрэліў у зубра тройчы, яго сябар – адзін раз. Трэці абвінавачаны непасрэднага ўдзелу ў паляваньні не прыняў. Але, даведаўшыся пра здабычу, уступіў у змову з прыяцелямі. Дома яны пакінулі стрэльбы, узялі нажы, сякеры, рыдлёўкі і мяшкі для фасоўкі мяса, у лесе прыступілі да разборкі тушы. За гэтым заняткам іх затрымалі супрацоўнікі Кобрынскай міжраённай інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету і ўчастковы інспэктар Берасьцейскага РАУС. Падчас папярэдняга сьледзтва абвінавачаныя цалкам пакрылі прычыненую прыродзе шкоду ў суме Br58,8 тыс.
Суд Берасьцейскага раёна сёньня вынес абвінаваўчы прысуд па справе аб незаконным паляваньні на зубра. У зьдзяйсьненьні злачынства абвінавачваліся трое мясцовых жыхароў. Двое фігурантаў прызнаныя вінаватымі ў незаконным паляваньні ў забароненых месцах і забароненых зброяй, а таксама ў незаконнай здабычы дзікай жывёліны ўключанай у Чырвоную кнігу, якая прывяла да прычыненьня шкоды ў асабліва буйным памеры, гэта значыць у зьдзяйсьненьні злачынства па ч.4 ст.282 УК.
Кожнаму з іх прызначана пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам на 2 гады з адбываньнем у папраўчай калёніі агульнага рэжыму. У якасьці дадатковага пакараньня яны на 5 гадоў пазбаўлены права займацца дзейнасьцю, зьвязанай з паляваньнем. Ім таксама прызначаны штраф у памеры 150 базавых велічынь на суму Br3825. Яны былі ўзятыя пад варту ў зале суда.
Трэці фігурант прызнаны вінаватым па ч.3 ст.282-1 (незаконная разьделка дзікай жывёліны) КК. Яму прызначана пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі тэрмінам на 1 год 6 месяцаў без накіраваньня ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Ён таксама пазбаўлены права займацца дзейнасьцю, зьвязанай з паляваньнем, тэрмінам на 5 гадоў.
Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апэляцыйным парадку ва ўстаноўлены законам тэрмін. Злачынства было зьдзейсьнена 13 лістапада 2018 года блізу вёскі Івахновічы. Трое мужчын, 1963, 1965 і 1973 гадоў нараджэньня, зарэгістраваных у якасьці паляўнічых, у лесе на мяжы Берасьцейскага і Жабінкаўскага раёнаў палявалі на зайца. Прыкладна ў 50 км ад нацыянальнага парку «Белавеская пушча» сабакі выйшлі на сьлед зубра.
Двое паляўнічых сталі перасьледаваць жывёлу: адзін з іх стрэліў у зубра тройчы, яго сябар – адзін раз. Трэці абвінавачаны непасрэднага ўдзелу ў паляваньні не прыняў. Але, даведаўшыся пра здабычу, уступіў у змову з прыяцелямі. Дома яны пакінулі стрэльбы, узялі нажы, сякеры, рыдлёўкі і мяшкі для фасоўкі мяса, у лесе прыступілі да разборкі тушы.
За гэтым заняткам іх затрымалі супрацоўнікі Кобрынскай міжраённай інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету і ўчастковы інспэктар Берасьцейскага РАУС. Падчас папярэдняга сьледзтва абвінавачаныя цалкам пакрылі прычыненую прыродзе шкоду ў суме Br58,8 тыс.
Белта/ав